Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:02 ]  Мілошавіч скончыў прамову ў сваю абарону ў Міжнародным трыбунале


ГААГА. Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч закончыў сёньня ў міжнародным Трыбунале ў Гаазе прамову ў сваю абарону. Ён заявіў, што суд павінен зьняць зь яго абвінавачаньні ў ваенных злачынствах. Мілошавіч абвінаваціў заходнія краіны ў тым, што тыя справакавалі вайну на Балканах і спрыялі ўнутраным канфліктам на ейнай тэрыторыі. Мілошавіч адрынуў абвінавачаньні, што ў 1992-95 гадох ён дапамагаў сэрбскаму лідэру Радавану Караджычу перасьледаваць мусульманаў і харватаў. Паводле Мілошавіча, афіцыйны Бэлград нічога ня ведаў пра забойствы ў Срэбраніцы 7 тысячаў мусульманаў, а таксама пра канцэнтрацыйныя лягеры. Пасьля прамовы Мілошэвіча быў заслуханы першы сьведка -- альбанскі палітык з Косава Махмут Бакальлі, які ў 1998-м годзе сустракаўся з Мілошавічам, спрабуючы зьмякчыць напружанасьць паміж сэрбскімі сіламі бясьпекі і альбанскімі партызанамі.
XS
SM
MD
LG