Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:44 ]  Пакістан разглядае магчымасьць аднаўленьня авіярэйсаў у Афганістан


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан разглядае магчымасьць аднаўленьня авіярэйсаў у Афганістан, прыпыненых больш як 20 гадоў таму. Прадстаўнік пакістанскага Міністэрства замежных справаў Азіз Ахмэд паведаміў, што нацыянальная авіякампанія Пакістану мае намер правесьці перамовы наконт аднаўленьня рэгулярных палётаў з афганскімі ўладамі. Іслямабад прыпыніў авіязлучэньні з Кабулам пасьля пачатку ваеннай апэрацыі савецкіх войскаў у Афганістане ў 1979-м годзе. Мінулым тыднем Пакістан дапамог тысячам афганцаў накіравацца ў пілігрымку -- “ хадж”-- да сьвятых месцаў ісляму. З аналягічнай дапамогай выступілі Аб’еднаныя Арабскія Эміраты і Вялікая Брытанія.
XS
SM
MD
LG