Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:29 ]  У Кішынёве адбылася масавая дэманстрацыя пратэсту супраць камуністычнага ўраду


КІШЫНЁЎ. Тысчы вучняў, студэнтаў і нацыяналістаў зладзілі сёньня ў Кішынёве дэманстрацыю, дамагаючыся адстаўкі камуністычнага ўраду. Каля 20-ці тысячаў чалавек несьлі малдоўскія і румынскія сьцягі і выкрыквалі лёзунгі “ Далоў камунізам”. Гэта найбуйнейшая дэманстрацыя супраць новага ўраду прэзыдэнта-камуніста Уладзімера Вароніна. Дэманстрацыі пачаліся ў студзені пасьля таго, як урад выступіў зь ініцыятывай увядзеньня расейскай мовы ў якасьці другой афіцыйнай мовы, а таксама прапанаваў перагляд падручнікаў па найноўшай гісторыі Малдовы. У нядзелю, у першую гадавіну вяртаньня камуністаў да ўлады, нацыяналісты плянуюць узмацніць пратэсты.
XS
SM
MD
LG