Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:01 ]  Іран заяўляе пра паразуменьне з кіраўніцтвам Афганістану


ТЭГЭРАН. Іран заявіў, што наступным тыднем у часе свайго візыту ў Тэгэран кіраўнік часовага ўраду Афганістану Карзаі падтрымае пазыцыю Ірану ў дачыненньні да Афганістану. Іран абяцаў новаму афганскаму ўраду 500 мільёнаў даляраў на адбудову краіны. Аднак, Злучаныя Штаты абвінавачваюць Тэгэран ў тым, што ён шкодзіць новаму кіраўніцтву Афганістану, падтрымваючы апазыцыйныя да новага ўраду групоўкі. Заўтра міністар замежных справаў Ірану Харазі накіроўваецца зь візытам у Маскву. Ён абмяркуе пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, сытуацыю ў рэгіёне і ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG