Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:28 ]  Джордж Буш падтрымаў японскі плян эканамічных рэформаў


ТОКІЁ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падтрымаў сёньня японскі плян эканамічных рэформаў. У адказ прэм’ер Японіі Юніхіра Кайзумі сказаў, што Японія страціла давер да сваёй уласнай эканомікі. Пазыцыю ЗША адносна Кіёцкага пратаколу 1997-га году Кайзумі назваў “ станоўчай прапановай”, але заклікаў ЗША зрабіць больш дзеля супрацьдзеяньня глябальнаму пацяпленьню на плянэце. Заўтра Буш мае намер выступіць у японскім парлямэнце, а затым накіруецца ў Паўдзённую Карэю. Напярэдадні візыту амэрыканскага прэзыдэнта, паліцыя ў Сэўле арыштавала 30 студэнтаў, якія занялі будынак Гандлёвай Палаты ЗША і назвалі Джорджа Буша “гандляром сьмерцю”. Вашынгтон абвінавачвае Паўночную Карэю ў распаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня і разам зь Іракам ды Іранам далучыў гэтую краіны да “ восі зла”.
XS
SM
MD
LG