Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:08 ]  Ізраільская авіяцыя нанесла новыя ўдары па палестынскіх аб’ектах


НАБЛУС, ЗАХОДНІ БЕРАГ ЯРДАНУ. Ізраільская авіяцыя сёньня раніцай нанесла ўдары па палестынскіх аб’ектах у горадзе Наблус на Заходнім беразе Ярдану. Ізраільскія вайскоўцы паведамляюць, што бамбаваліся адзін з будынкаў адміністрацыі і паліцэйскі пастарунак. Пра ахвяры інфармацыі няма. Атакі адбыліся празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як палестынскі тэрарыст-самагубца падарваў сябе ў гандлёвым цэнтры ў гэбрайскім пасяленьні Карні-Шамрон на Заходнім беразе Ярдану. У выніку загінулі два ізраільскія падлеткі і былі параненыя яшчэ 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG