Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:40 ]  Мадлен Олбрайт абмяркоўвае ў Кіеве будучыя парлямэнцкія выбары


КІЕЎ. Былы дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт заклікала няўрадавыя арганізацыі Ўкраіны адыгрываць большую ролю ў падрыхтоўцы да парлямэнцкіх выбараў, прызначаных на сакавік. Пра гэта яна сказала ў часе свайго выступу на форуме няўрадавых арганізацыяў. Раней Олбрайт абмеркавала будучыя выбары з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам і кіраўніком цэнтральнай выбарчай камісіі Міхаілам Рабцавым. Украінскія апазыцыйныя кандыдаты заяўляюць, што мясцовыя ўлады замінаюць ім у вядзеньні перадвыбарчай агітацыі. Паведамляецца, што такія дзеяньні ўладаў мае намер абскардзіць у судзе блёк “Наша Ўкраіна” на чале з былым прэм’ер-міністрам Віктарам Юшчанкам.
XS
SM
MD
LG