Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:24 ]  Пэрвэз Мушараф заклікаў мусульманскі сьвет больш увагі надаваць навуцы і адукацыі


ІСЬЛЯМАБАД Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заклікаў мусульманскі сьвет больш увагі надаваць разьвіцьцю навукі і адукацыі, каб пераадолець сталае адставаньне ад Захаду. Выступаючы ў Ісьлямабадзе на канфэрэнцыі міністраў ісьлямскіх краінаў у пытаньнях навукі і тэхналёгіяў, Мушараф падкрэсьліў, што ў гэтых краінах толькі 430 унівэрсытэтаў, тады, як у адной Японіі іх болей за тысячу. Паводле Мушарафа, мусульманскі сьвет захраснуў ва ўнутраных братазабойных канфліктах, якія Захад успрымае як тэрарызам.
XS
SM
MD
LG