Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:22 ]  Джордж Буш распачынае турнэ па Азіі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш у межах свайго азіяцкага турнэ сёньня раніцай прыбывае ў Японію. Мяркуецца, што ён абмяркуе з кіраўнікамі Японіі праблемы вайны з тэрарызмам, якія паўстаюць пасьля ягонай характарыстыкі Паўночнай Карэі як часткі “восі зла”. У часе свайго прыпынку на амэрыканскай ваенна-паветранай базе на Алясцы Буш сказаў, што ён будзе рабіць усё неабходнае, каб спыніць нацыі, якія распрацоўваюць зброю масавага зьнішчэньня. Буш таксама наведае Кітай і Паўдзённую Карэю, якія скрытыкавалі яго за ўключэньне Паўночнай Карэі ў “вось зла”і выказалі занепакоенасьць, што гэта пашкодзіць мірнаму працэсу ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG