Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  Самагубчы акт тэрору ў гэбрайскім паселішчы


ЕРУСАЛІМ. Паводле ізраільскай паліцыі палестынскі тэрарыст-самагубца падарваў сёньня выбуховую прыладу гандлёвым цэнтры ў гэбрайскім паселішчы на Заходнім Беразе Ярдану. У выніку выбуху ў паселішчы Карнэй Шамрон за 40 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Тэль-Авіву загінуў сам тэрарыст і двое ізраільцаў, яшчэ 20 чалавек былі параненыя, некаторыя зь іх у цяжкім стане. Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за гэты інцыдэнт. Раней сёньня трое палестынцаў былі забітыя ў перастрэлцы зь ізраільскімі вайскоўцамі ў Газе. У горадзе Джэнін на Заходнім Беразе актывіст руху «Хамас» загінуў у выбуху аўтамабіля. «Хамас» вінаваціць у гэтым выбуху Ізраіль і паабяцаў адпомсьціць за гэтую сьмерць.
XS
SM
MD
LG