Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Новыя сутычкі на Заходнім Беразе і ў Паласе Газа


РАМАЛАГ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Падчас візыту ў Ізраіль нямецкага міністра замежных справаў Ёшкі Фішэра на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа сёньня зноў адбыліся гвалтоўныя сутычкі. Трое палестынцаў былі забітыя ў перастрэлцы зь ізраільскім войскам у Газе. У горадзе Джэнін на Заходнім Беразе актывіст руху «Хамас» загінуў у выбуху аўтамабіля. «Хамас» вінаваціць у гэтым выбуху Ізраіль і паабяцаў адпомсьціць за гэтую сьмерць. Новы выбух гвалту супаў з заклікамі Фішэра аслабіць напружаньне ў рэгіёне. Фішэр сустрэўся сёньня ў Рамалагу з палестынскім лідэрам Арафатам і заклікаў да неадкладнага спыненьня гвалту.
XS
SM
MD
LG