Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:17 ]  Карзаі заклікаў афганцаў да міру


КАБУЛ. Кіраўнік часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі заклікаў сёньня да міру ў краіне. Выступаючы на пахаваньні забітага ўчора міністра цывільнай авіяцыі Абдула Рахмана, Карзаі заклікаў спыніць міжусобныя забойствы і зрабіць крок да міру. У сувязі з забойствам Рахмана часовы ўрад зволіў з пасадаў і арыштаваў чатырох супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў. Траім высокапастаўленым службоўцам Міністэрства абароны, Міністэрства юстыцыі і службы бясьпекі ўдалося ўцячы ў Савудаўскую Арабію. Усе трое належаць да фракцыі Паўночнага Альянсу «Шура-і-Назар», кіраўніком якой быў забіты ўвосень Ахмад Шаг Масуд. Савудаўскія ўлады паабяцалі арыштаваць траіх падазраваных і перадаць іх Афганістану.
XS
SM
MD
LG