Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:16 ]  Прэзыдэнт Буш вылецеў зь візытам у краіны Азіі


ПЭКІН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вылецеў з Вашынгтону, распачаўшы шасьцідзённы візыт у краіны Азіі. У рамках візыту ён наведае Японію, Паўдзённую Карэю і Кітай. Заўтра Буш прыляціць у Токіё, дзе ў панядзелак правядзе перамовы зь японскім прэм’ерам Дзюн’іціра Кайзумі. Выступаючы сёньня ў радыё Буш заявіў, што падчас аднадзённага візыту ў Паўдзённую Карэю ён плянуе наведаць дэмілітарызаваную зону і нагадаць, што Паўночная Карэя пагражае ўсяму сьвету сваёй зброяй масавага зьнішчэньня. У інтэрвію кітайскай тэлевізіі Буш сказаў, што ён падтрымвае «палітыку адзінага Кітаю» і лічыць Тайвань часткай Кітайскай Народнай Рэспублікі. Чакаецца, што тайваньскае пытаньне будзе ў цэнтры ўвагі перамоваў з кітайскім прэзыдэнтам Цьзян Цзэмінем у Пэкіне.
XS
SM
MD
LG