Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:14 ]  У Кабуле абстраляны пост міжнародных сілаў бясьпекі


КАБУЛ. Сёньня ў Кабуле невядомыя нападнікі абстралялі назіральны пост Міжнародных сілаў падтрыманьня бясьпекі. Начальнік штабу міжнародных сілаў палкоўнік Рычард Баранз паведаміў, што брытанскія марскія пехацінцы пачалі страляць у адказ і нападнікі ўцяклі на аўтамабілі. Ніхто з вайскоўцаў міжнароднага кантынгенту не пацярпеў. Пазьней сьледчая група знайшла ў суседнім доме аднаго забітага і пяць параненых людзей. Гэта быў першы напад на міратворцаў ад часу, калі ў Кабуле ў сьнежні летась разьмясьціўся 4-тысячны міжнародны кантынгент.
XS
SM
MD
LG