Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:02 ]  У выніку новых сутыкненьняў загінулі тры палестынцы і адзін ізраільскі жаўнер


10:27-13:58 (Ерузалім) Ізраілськія вайскоўцы застрэлілі сёньня прынамсі трох палестынцаў падчас сутыкненьняў у сэктары Газа. Гэта адбылося ў той час, як чатыры ізраільскія танкі ўвайшлі на тэрыторыю лягеру палестынскіх уцекачоў, каб заняць там пазыцыі. За два дні да гэтага ў выніку атакі палестыцаў загінулі тры ізраільскія жаўнеры. Сёньня яшчэ адзін ізраілоьскі жаўнер быў забіты з аўтаматычнай зброі на Заходнім Беразе Ярдану. Палестынцы таксама стрэлілі ракетай абмежаванага радыюсу дзеньня па ізраільскім мястэчку Кфар Аза. Пра ахвяры не паведамляецца. Сёньня ж міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр спаткаўся зь лідэрам палестынцаў Арафатам у Рамале. Ён сказаў, што перамовы ёсьць адзіным шляхам, каб спыніць гвалт і заявіў, што Эўрапейскі Зьвяз будзе працягваць кантакты з Арафатам у якасьці законна абранага палестынцамі лідэра
XS
SM
MD
LG