Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:43 ]  ЗША лічаць, што любыя дзеяньні супраць Іраку павінна падтрымаць міжнародная супольнасьць


ВАШЫНГТОН. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні заявіў, што любыя дзеяньні супраць Іраку маюць быць падтрыманыя міжнароднай супольнасьцю. Выступаючы ў Вашынгтоне, Чэйні таксама сказаў, што ёсьць шмат прыкладаў таго, што Іран актыўна падтрымвае тэрарызам і імкнецца да стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. А таму, паводле Чэйні, Іран разам зь Іракам і Паўночнай Карэяй мае быць далучаны да “восі зла”, як іх назваў прэзыдэнт ЗШа Джордж Буш. Чэйні заявіў, што Злучаныя Штаты – адзіная краіна, якая ў стане ачольваць міжнародную кампанію супраць тэрарызму, мэта якой – ліквідаваць тэрарыстычную сетку “Аль-Кайда” і ёй падобных груповак.
XS
SM
MD
LG