Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:20 ]  Ізраільская авіяцыя працягвае бамбаваньне палестынскіх аб’ектаў


ПАЛАСА ГАЗА. Ізраільскія самалёты ў пятніцу ўвечары бамбавалі штаб-кватэру палестынскай паліцыі ў горадзе Джэбалія ў Паласе Газа. Адзін чалавек забіты, 17 – параненыя. Раней у той жа дзень вайскоўцы разбырылі некалькі будынкаў на поўдні Паласы Газа. Менавіта ў гэтых будынках была зробленая засада, зь якой перад тым была абстраляная ізраільская аўтакалёна. У выніку нападу загінулі трое ізраільскіх вайскоўцаў і двое былі параненыя. На Заходнім беразе Ярдану ў пятніцу раніцай адзін палестынец быў забіты ў перастрэлцы зь ізраільскімі войскамі. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр меў перамовы ў Ерусаліме зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрасам. Сёньня ён мае сустрэцца з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам.
XS
SM
MD
LG