Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:21 ]  Расея і Францыя вырашаюць ірацкую праблему


ПАРЫЖ. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў паведаміў, што Расея і Францыя шукаюць спосабаў зьняцьця міжнароднага напружаньня вакол Іраку. Выступаючы пасьля перамоваў ў Парыжы са сваім францускім калегам Юбэрам Вэдрынам, Іваноў падкрэсьліў, што Расея выступае супраць любой аднабаковай амэрыканскай ваеннай акцыі ў дачыненьні да Іраку. Ён сказаў, што Францыя падзяляе расейскую пазыцыю і дадаў, што аднабаковая акцыя была б парушэньнем рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG