Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  На ізраільскага камандзера абваліўся дом


ЕРУСАЛІМ. Камандзер ізраільскага элітнага вайсковага аддзелу загінуў сёньня ў выніку абвалу сьцяны дома, разбуранага ізраільскім войскам. Гэты інцыдэнт адбыўся ў горадзе Сайда на Заходнім Беразе, куды сёньня раніцай увайшлі ізраільскія вайсковыя аддзелы. Разбурэньне дамоў і рэйды ў палестынскія гарады сталіся адказам за ўчорашні напад палестынцаў на ізраільскі цывільны канвой каля паселішча Нэцарым. Тым часам у Ерусаліме міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр зьбіраецца сустрэцца са сваім ізраільскім калегам Шымонам Пэрэсам, а пасьля асобна правядзе перамовы з палестынскім лідэрам Арафатам.
XS
SM
MD
LG