Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Эўропа рыхтуецца падпісаць юрыдычнае пагадненьне з ЗША


САНТ’ЯГА ДЭ КАМПАСТЭЛА. Міністры юстыцыі і ўнутраных справаў краінаў Эўразьвязу абмяркоўвалі сёньня ўмовы будучага юрыдычнага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі. Падчас нефармальнай сустрэчы ў Гішпаніі міністры абмеркавалі пляны барацьбы з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасьцю ў рамках будучай амэрыканска-эўрапейскай дамовы. На перамовах прагучала занепакоенасьць захаваньнем у Злучаных Штатах сьмяротнга пакараньня, адмененага ў бальшыні краінаў Эўропы.
XS
SM
MD
LG