Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:48 ]  Міратворчы кантынгэнт разьмешчаны на кабульскім лётнішчы


КАБУЛ. Вайскоўцы міжнароднага міратворчага кантынгэнту і бронятэхніка разьмешчаныя на лётнішчы Кабулу пасьля ўчорашніх трагічных падзеяў. Учора на лётнішчы быў забіты міністар грамадзянскай авіяцыі Афганістану Абдул Рахман. На міністра, які выпраўляўся зь візытам у Індыю, напаў натоўп пілігрымаў, якія былі разьюшаныя затрымкай рэйсаў у Меку. Абдул Рахмана зьбілі да сьмерці. Паліцыя не змагла ўратаваць міністра. Сёньня ў Кабул прыбыў міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро, які мае перамовы з кіраўніком часовага ўраду Афганістану Хамідам Карзаі.
XS
SM
MD
LG