Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Прызначаны новы губэрнатар афганскай правінцыі Пактыя


КАБУЛ. Новы губэрнатар афганскай правінцыі Пактыя Тадж Мухамад Вардак быў сёньня прыведзены да прысягі ў сталіцы правінцыі горадзе Гардэз. У інтэрвію нашаму радыё Вардак выказаў спадзяваньне, што паўстанцы ў правінцыі ня будуць спрабаваць аспрэчыць яго прызначэньне. Прызначэньне папярэдніка Вардака сталася прычынай міжусобнага канфлікту ў правінцыі. На амэрыканскай вайсковай базе каля Кандагару выбухнуў пажар, прычыны якога застаюцца невядомыя. Мінулай ноччу ў выніку абстрэлу на базе былі параненыя два амэрыканскія вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG