Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:43 ]  Нямецкі міністар заклікаў Ізраіль і палестынцаў аднавіць перамовы


ТЭЛЬ-АВІЎ. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр заклікаў Ізраіль і палестынцаў аднавіць мірныя перамовы. Фішэр сустрэўся сёньня зь ізраільскім міністрам абароны Бэн Эліэзэрам. Нямецкі міністар заявіў, што канфлікт ня можа быць вырашаны ваеннымі сродкамі. Візыт Фішэр адбываецца ў рамках намаганьняў Эўразьвязу аднавіць мірны працэс на Блізкім Усходзе. Раней сёньня ізраільскія вайсковыя аддзелы выйшлі зь некалькі кантраляваных палестынцамі раёнаў у паласе Газа. Падчас учорашніх рэйдаў 6 палестынцаў было забіта і як найменей 18 арыштавана ў адказ на абстрэл паселішчаў на тэрыторыі Ізраілю ў мінулую нядзелю.
XS
SM
MD
LG