Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:42 ]  Мілошавіч выступіў з нападкамі на НАТО і ЗША


ГААГА. Былы югаслаўскі прэзыдэнт Слабадан Мілошавіч сёньня выступіў з нападкамі на НАТО і Злучаныя Штаты, абараняючыся ў Гаагскім трыбунале ад абвінавачаньняў у генацыдзе і ваенных злачынствах. Мілошавіч заявіў, што абвінаваўчы бок ня мае ніякіх доказаў ягонай віны і што сам суд – гэта «злачынства супраць праўды». Абвінавачаны засяродзіў сваю абарону на НАТАўскім бамбаваньні Югаславіі ў 1999 годзе. Ён назваў паветраныя ўдары «найбольшай агрэсіяй у сьвеце пасьля Другой усясьветнай вайны». За дзень перад тым пракурор назваў злачынствы Мілошавіча самымі сур’ёзнымі ў Эўропе ад часоў Другой усясьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG