Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:19 ]  Уводзіцца адзіны эўрапейскі ордэр на арышт


САНТ’ЯГА ДЭ КАМПАСТЭЛА, ГІШПАНІЯ. Шэсьць краінаў Эўразьвязу дамовіліся ўвесьці адзіны эўрапейскі ордэр на арышт з 2003 году, годам раней, чым плянавалася. Ужо да канца гэтага году Гішпанія, Вялікая Брытанія, Францыя, Бэльгія, Партугалія і Люксэмбург абавязаліся ўнесьці зьмены ў свае заканадаўствы. Адзіны эўрапейскі ордэр будзе выдавацца на арышт асобаў, якія абвінавачваюцца ў тэрарызме, выкраданьні самалётаў, фінансавым махлярстве і адмываньні грошай. Рашэньне ўхваленае на нарадзе міністраў юстыцыі і ўнутраных справаў Эўразьвязу ў гішпанскім горадзе Сант’яга дэ Кампастэла.
XS
SM
MD
LG