Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:17 ]  Новыя непаразуменьні паміж Кабулам і губэрнатарамі


ГАРДЭЗ, АФГАНІСТАН. Новы губэрнатар правінцыі Пактыя на ўсходзе Афганістану Тадж Махамад Вардак прыбыў сёньня ў сталіцу правінцыі – Гардэз. Часовая афганская адміністрацыя прызначыла Вардака пасьля таго, як палявыя камандзеры адмовіліся падпарадкавацца былому губэрнатару правінцыі Пашахону Задрану. У выніку ўзброенага супрацьстаяньня загінулі калі 60 чалавек. Задран не прызнаў паўнамоцтваў новага губэрнатара і пагражае ўзяць Гардэз штурмам. Абвострылася сытуацыя і ў суседняй правінцыі Хост, дзе лідэры мясцовых этнічных груповак патрабуюць адхіленьня губэрнатара, якога прызначыў Кабул. Яны таксама пагражаюць бунтам.
XS
SM
MD
LG