Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:15 ]  Эўропа і Расея перасьцерагаюць ЗША ад ваенных дзеяньняў супраць Іраку


ПАРЫЖ. Эўрапейскія саюзьнікі і Расея сёньня зноў перасьцераглі Злучаныя Штаты ад аднабаковых ваенных дзеяньняў супраць Іраку. Французскі міністар абароны Ален Рышар падкрэсьліў, што трэба працягваць ціск на Ірак, каб прымусіць яго падпарадкавацца патрабаваньням міжнароднай супольнасьці. Ён сказаў, што Францыя супраць жорсткіх санкцыяў супраць Іраку. Ва ўнісон яму выказаўся і міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Хун. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў лічыць, што аднабаковыя дзяньні ЗША могуць паставіць пад пагрозу міжнародную антытэрарыстычную кааліцыю. На думку генэральнага сакратара Лігі арабскіх краінаў Амра Мусы, магчымы амэрыканскі ўдар па Іраку выкліча дадатковыя праблемы на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG