Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:01 ]  Мілошавіч упершыню выступіў на судзе, які разглядае ягоную справу


(Гаага) У сваім першым выступе на судзе ў Гаазе былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч паспрабаваў паставіць пад сумнеў легітымнасць суду над ім. Ён зноў заявіў, што Гаагскі міжнародны трыбунал не мае права судзіць яго. У адказ судзьдзя Рычард Мэй заявіў, што ў Мілошавіча была магчымасць падаць апэляцыю, але ён гэтага не зрабіў і што няма патрэбы вяртацца да пытаньня, якое ўжо было вырашанае. Пракуроры міжнароднага трыбуналу абвінавацілі былога югаслаўскага лідара ў правядзеньні палітыкі “бесперапыннага гвалту” падчас грамадзянскай вайны ў Босніі. Сярод тых, хто гатовы выступіць сьведкамі на працэсе Мілошавіча: памяркоўны косаўскі лідар Ібрагім Ругова і былы адмысловы пасланьнік ЗША на Балканах Рычард Голбрук
XS
SM
MD
LG