Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:57 ]  Брытанскі міністар запатрабаваў ад Арафата спыніць тэрор


(ЕРУЗАЛІМ) Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што лідэр палестынцаў Ясір Арафат мусіць спыніць тэрарызм у якасьці першага кроку для аднаўленьня мірных перамоваў зь Ізраілем. Аб гэтым Стро заявіў сёньня падчас сумеснай прэсавай канферэнцыі з ізраільскім міністрам замежных справаў Шымона Пэрэсам у Ерузаліме. Брытанскі міністар сказаў, што Арафат абавязаны спыніць атакі палестынцаў на Ізраіль. Строў пры гэтым таксама пацьвердзіў ранейшую пазыцыю Вялікай Брытаніі, якая разглядае Арафата як лідэра палестынскага народу, у адрозьненьне ад ізраільскага ўраду, які лічыць палітыку Арафата непрымальнай Сёньня ў Ерузалім прыбыў таксама міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр, які пачаў свой візыт на Блізкі Ўсход
XS
SM
MD
LG