Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:17 ]  У Міжнародным трыбунале ў Гаазе працягнецца працэс над Мілошавічам


ГААГА. Сёньня ў Міжнародным трыбунале ў Гаазе працягнецца працэс у справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Учора – у першы дзень суду – галоўны пракурор трыбуналу Карла дэль Понтэ заявіла, што Мілошавіч нясе адказнасьць за масавыя забойствы і этнічныя чысткі ў часе ўзброеных канфліктаў у Харватыі, Босьніі і Косаве ў 1990-ых гадох. Былы прэзыдэнт Югаславіі абвінавачваецца ў гэнацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці. Калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. Чакаецца, што сёньня, пасьля таго як прадстаўнік абвінавачаньня закончыць выступ, перад судом выступіць і Мілошавіч. Былы прэзыдэнт Югаславіі неаднаразова заяўляў, што не прызнае паўнамоцтваў Трыбуналу і абараняць сябе будзе сам.
XS
SM
MD
LG