Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:16 ]  Сёньня працягнуцца пошукі загіблых у авіякатастрофе ў Іране


ХАРАМБАД (Іран). Сёньня працягнуцца пошукі парэштак 118 асобаў, што знаходзіліся на борце іранскага пасажырскага авіяляйнэру, які пацярпеў аварыю ў засьнежаных гарах заходняга Ірану. Учора пошукі былі спыненыя ў сувязі з надыходам цемры і кепскім надвор’ем. Сярод пасажыраў былі некалькі іранскіх дзяржаўных чыноўнікаў і чатыры гішпанскія бізнэсмэны. Дзяржаўнае тэлебачаньне Ірану паведаміла, што самалёт ТУ-154 страціў кантакт з кантрольна-дыспэтчарскім пунктам за некалькі хвілінаў да катастрофы. Прычыны аварыі пакуль невядомыя. Прэзыдэнт краіны Мухамэд Хатамі прызначыў адмысловую камісыю для сьледства. Паведамляецца, што экспэрты з СНД прапанавалі Ірану сваю дапамогу ў гэтай справе.
XS
SM
MD
LG