Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:14 ]  Расея, Вялікая Брытанія і Нямеччына ізноў паспрабуюць дапамагчы разьвязаньню на Блізкім Усходзе


МАСКВА. Расея, Вялікая Брытанія і Нямеччына пачынаюць новыя дыпляматычныя дзеяньні з мэтай заканчэньня гвалту і вяртаньня палестынцаў і ізраільцаў за стол мірных перамоваў. Адмысловы высланьнік Расеі на Блізкім Усходзе Андрэй Вдовін сёньня выяжджае ў рэгіён, дзе разам з дыпляматамі іншых краінаў паспрабуе знайсьці шляхі спыненьня пагаршэньня сытуацыі. Сёньня ж у рэгіёне чакаецца прыезд міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэка Строў. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар прыедзе туды ў чацьвер.
XS
SM
MD
LG