Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:12 ]  Сёньня прэзыдэнты ЗША і Пакістану абмяркуюць пытаньні барацьбы з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў сталіцы Злучаных Штатаў прэзыдэнт краіны Джордж Буш і прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф абмяркоўваюць пытаньні барацьбы супраць тэрарызму, а таксама палітычную і эканамічную падтрымку Пакістану з боку ЗША. Учора пакістанскі бок абвесьціў што ў месьце Лагор быў арыштаваны Ахмад Амар Саед Шэйх – галоўны падазроны ў выкраданьні журналіста са Злучаных Штатаў Даніэля Пэрла. Арыштаваны паведаміў, што журналіст жывы, аднак паліцыя пакуль што яго не знайшла. Даніэль Пэрл, які працаваў у "The Wall Street Journal" зьнік у Карачы 23 студзеня.
XS
SM
MD
LG