Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:09 ]  Прэзыдэнт Расеі і міністар абароны Афганістану абмеркавалі пытаньні расейска-афганскіх адносінаў


МАСКВА. Ув аўторак прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін і міністар абароны Афганістану Мухамэд Фахім абмеркавалі пытаньні расейска-афганскіх адносінаў. Паведамляецца, што Пуцін выказаў гатовасьць падтрымаць аднаўленьне афганскай эканомікі. Раней Фахім заявіў, што часовы афганскі ўрад ня мае патрэбы ў новых пастачаньнях зброі з Расеі, аднак хацеў бы атрымаць дапамогу ў рапараваньні наяўных узбраеньняў.
XS
SM
MD
LG