Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:16 ]  Пачаўся судовы працэс над Мілошавічам


Гаага Сёньня ў Гаазе распачаўся судовы працэс над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах. Гэнэральны пракурор трыбуналу Карла Дэль Понтэ выказала ўпэўненасьць, што трыбунал вынясе прысуд Мілошавічу па абвінавачваньні ў ваенных злачынствах. Падчас працэсу сёньня Дэль Понтэ неаднаразова казала, што Мілошавіч павінен несьці пэрсанальную адказнасьць за забойствы, катаваньні, дэпартацыі ды іншыя злачынствы, учыненыя падчас войнаў у Харватыі, Босьніі і Косаве. Калі пракурор заўтра скончыць сваю ўступную заяву, Мілошавіч мае права пачаць адказваць. Аднак дагэтуль былы югаслаўскі прэзыдэнт не прызнае юрысдыкцыю трыбуналу.
XS
SM
MD
LG