Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:54 ]  Сёньня ў Гаазе распачынаецца суд над Мілошавічам


ГААГА. У Гаазе сёньня распачынаецца судовы працэс над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. Мілошавіч абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці ў часе вайны ў Харватыі ў 1991-92 гадох, гэнацыдзе ў часе вайны ў Босьніі ў 1992-95 гадох і злачынствах супраць чалавечнасьці падчас косаўскага канфлікту 1998-99 гадоў. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, калі абвінавачаньні будуць пацьверджаныя ў судовым працэсе. Экспэрты лічаць, што суд можа працягнуцца болей за два гады. Пракуроры маюць намер заслухаць каля трохсот сьведкаў. Мілошавіч, як і раней, не прызнае паўнамоцтвы трыбуналу і ня мае намеру скарыстацца з паслугаў адвакатаў.
XS
SM
MD
LG