Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:43 ]  У Стамбуле распачалася канфэрэнцыя ў праблеме гарманізацыі стасункаў паміж мусульманамі і хрыьціянамі


СТАМБУЛ. Міністры замежных справаў і іншыя афіцыйныя асобы краінаў Эўрапейскага Зьвязу і Арганізацыі Ісьлямскай Канфэрэнцыі сёньня распачынаюць міжнародную канфэрэнцыю ў Стамбуле ў праблеме гарманізацыі стасункаў паміж мусульманамі і хрысьціянамі. Двухдзённая сустрэча адбываецца паводле прапановы міністра замежных справаў Турэччыны Ісмаіла Цэма ўсьлед за тэрарыстычнымі нападамі на ЗША 11 верасьня летась. Паводле міністра замежных справаў Турэччыны, існуе неабходнасьць у міры, паразуменьні і супрацоўніцтве паміж мусульманскімі і хрысьціянскімі грамадзтвамі.
XS
SM
MD
LG