Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:40 ]  Прэм’ер-міністар Афганістану прыбыў зь візытам у ААЭ


(Абу-Дабі, Аб’яднаныя Арабскія эміраты) Прэмьер-міністар Афганістану Гамід Карзаі прыбыў сёньня ў сталіцу Арабскіх эміратаў на заканчэньне сваёй паездкі па краінах, якія раней прызнавалі ўрад талібаў. Перад гэтым Карзаі наведаў Саўдаўскую Аравію і Пакістан. У мінулым месяцы Арабскія эміраты прапанавалі вылучыць 36 мільёнаў даляраў на адбудову Афганістану. Тым часам Міжнародная арганізацыя ў справах міграцыі распачала сёньня ў Афганістане перапіс уцекачоў у лягеры, які лічыцца на сёньяншні дзень самым вялікім такім лягерам у сьвеце. Колькасьць насельнікаў лягеру каля гораду Маслак на захадзе краіны ацэньваецца ў 200 000. Перапіс уцекачоў працягнецца 9 дзён
XS
SM
MD
LG