Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:36 ]  Міністар абароны Афганістану прыбыў у Расею


(МАСКВА) Міністар абароны ў складзе часовага ўраду Афганістану генэрал Магамад Касм Фахім прыбыў з візытам у сталіцу Расеі на перамовы ў справе магчымай дапамогі афганскаму войску. У праграме ягонага візыту – сустрэча з расейскім міністрам абароны Сяргеем Івановым, генэралам Анатолем Квашніным і міністрам у справе надзвычайных сытуацыях Сяргеем Шайгу. Пакідаючы Кабул, Магамад Фахім сказаў журналістам, што ён з аптымізмам разглядае будучыя адносіны паміж Афганістанам і Расеяй. Паводле словаў генэрала, цяпер, калі пагроза з боку талібаў цалкам засталася ў мінулым, трэба сканцэнтраваць намаганьні на адбудове разбураных узброеных сілаў Афганістану
XS
SM
MD
LG