Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:34 ]  Выбухам бомбы забіты македонец у паселішчы Арачынава


(Скоп’е, Македонія) Адзін македонец загінуў і некалькі былі параненыя выбухам бомбы ў паселішчы Арачынава блізу сталіцы Македоніі. У той момант, як жыхар паселішча Ача Стаяноўскі ўваходзіў у свой дом, спрацавала загадзя ўсталяваная на ўваходзе міна. Гаспадар загінуў на мейсцы. Ягоны блізкі сябра Таміслаў Станоеўскі быў дастаўлены ў шпіталь у крытычным стане. Паліцыя лічыць, што мэтай тэракту было забойства брата Ача Стаяноўскага, які працуе ў македонскай службе бясьпекі Інцыдэнт здарыўся ўпершыню з моманту заканчэньня баёў у раёне Арачынава летась у чэрвені, калі паселішча было занятае альбапнскімі паўстанцамі. Большасьць насельніцтва Арачынава – этнічныя альбанцы, пакінулі яго падчас баёў
XS
SM
MD
LG