Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:52 ]  Ізраіль увёў войска і танкі ў Наблюс


НАБЛЮС (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Ізраільскія вайсковыя аддзелы і танкі ўвайшлі сёньня ў горад Наблюс на Заходнім Беразе Ярдану. Падчас перастрэлкі былі параненыя два палестынцы. Паводле ізраільскага камандаваньня, вайскоўцы абшукалі некалькі будынкаў і арыштавалі трох палестынцаў, падазраваных у падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. Тым часам міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу падтрымалі францускі плян, які прапануе правесьці ў Палестыне выбары і стварыць незалежную палестынскую дзяржаву, якая мае быць прызнаная Ізраілем і прынятая ў ААН. Міністар замежных справаў Францыі Юбэр Вэдрын заявіў, што стварэньне палестынскай дзяржавы мусіць быць зыходным пунктам для перамоваў зь Ізраілем.
XS
SM
MD
LG