Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:50 ]  Талібы і «Аль-Каіда» надалей пагражаюць Афганістану


КАБУЛ. Міністар замежных справаў часовага афганскага ўраду Абдула Абдула заявіў, што Талібан і «Аль-Каіда» існуюць надалей і пагражаюць бясьпецы Афганістану. На думку міністра, некаторыя кіраўнікі Талібану працягваюць дзейнасьць за межамі краіны. Адбула заклікаў, каб былы міністар замежных справаў ураду талібаў Мутавакіль быў аддадзены пад суд як ваенны злачынец. Цяпер Мутавакіля дапытваюць амэрыканскія сьледчыя ў Кандагары. Прадстаўнік часовага ўраду заявіў, што Мутавакіля плянуюць дапытаць і афганскія ўлады.
XS
SM
MD
LG