Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:48 ]  Вялікая сямёрка спадзяецца на ўздым усясьветнай эканомікі


АТАВА. Фінансавыя кіраўнікі краінаў Вялікай Сямёркі выказалі спадзяваньне, што ўсясьветная эканоміка неўзабаве выйдзе з заняпаду, спрычыненага падзеямі 11 верасьня. Міністры фінансаў і старшыні нацбанкаў ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Японіі выступілі з супольнай заявай пасьля сустрэчы ў сталіцы Канады Атаве. Міністры таксама выказалі задавальненьне тым, што Расея неўзабаве далучыцца да Арганізацыі Ўсясьветнага Гандлю. Закранаючы тэму барацьбы з тэрарызмам, міністры краінаў Вялікай Сямёркі паведамілі, што пасьля 11 верасьня ў банках амаль 150 краінаў сьвету на рахунках тэрарыстычных арганізацыяў было замарожана больш за 100 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG