Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:46 ]  Малдова зьняла забарону на дзейнасьць апазыцыйнай партыі


КІШЫНЭЎ. Малдова зьняла забарону на дзейнасьць апазыцыйнай партыі, якая зладзіла пратэсты супраць новага закону аб увядзеньні ў школы краіны выкладаньня расейскай мовы. Забарона, накладзеная 22 студзеня на дзейнасьць Хрысьціянска-Дэмакратычнай Партыі, была зьнятая на патрабаваньне Рады Эўропы. Міністар юстыцыі Малдовы Ён Марэй сказаў, што было б недэмакратычна не дапусьціць Хрысьціянска-Дэмакратычную партыю да ўдзелу ў мясцовых выбарах у сакавіку. Аднак ён заклікаў кіраўніцтва партыі спыніць арганізацыю пратэстаў, якія, на ягоную думку, могуць выклікаць канфлікты ў грамадзтве.
XS
SM
MD
LG