Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:57 ]  Эўрапейскія лідэры крытыкуюць Буша


ЛЁНДАН. Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях міжнародных дачыненьняў Крыс Патэн абвінаваціў амэрыканскую адміністрацыю ў правядзеньні «абсалютысцкай і просталінейнай» замежнай палітыкі. У інтэрвію газэце Guardian Патэн сказаў, што ўрады эўрапейскіх краінаў мусяць утрымаць Вашынгтон ад «аднабаковага перакосу» ў палітыцы. Патэн скрытыкаваў прэзыдэнта ЗША Буша за абзываньне Іраку, Ірану і Паўночнай Карэі «восьсю зла». Учора францускі прэм’ер Ліянэль Жаспэн заклікаў Злучаныя Штаты не паддавацца «моцнай спакусе аднабаковасьці».
XS
SM
MD
LG