Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:47 ]  ЗША ня будуць ствараць ваенныя базы ў Сярэдняй Азіі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты далі Расеі афіцыйнае абяцаньне не ствараць сталых вайсковых базаў у Цэнтральнай Азіі. Гэтае запэўненьне ўтрымваецца ў супольнай амэрыканска-расейскай заяве, падпісанай у выніку аднадзённых перамоваў наконт Афганістану, якія адбыліся ўчора ў Вашынгтоне. Амэрыканскія вайсковыя сілы карыстаюцца ваеннай базай Ханабад ва Ўзбэкістане і лётнішчам Манас каля кыргыскай сталіцы Бішкек.
XS
SM
MD
LG