Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:46 ]  Дзярждэпартамэнт ЗША зьвяртаецца да беларускіх уладаў


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў заклікаў беларускія ўлады пакласьці канец атмасфэры страху і ўціску ў Беларусі. Дзярждэпартамэнт выступіў з гэткай заявай учора пасьля сустрэчы чатырох прадстаўнікоў беларускіх апазыцыйных сродкаў масавай інфармацыі з Лорнам Крэйнэрам, памочнікам дзяржаўнага сакратара ў справах дэмакратыі, правоў чалавека і працы. У заяве выказваецца занепакоенасьць здушэньнем у Беларусі недзяржаўных мас-мэдыяў і ўзбуджэньнем крымінальных справаў супраць рэдактараў ензалежных газэтаў «Народная Воля» і «Пагоня». Аўтары заявы заклікаюць Лукашэнку «пакласьці канец атмасфэры страху, палепшыць сытуацыю з правамі чалавека і фундамэнтальнымі свабодамі і правесьці поўнае расьсьледаваньне справаў зьніклых апазыцыянэраў.
XS
SM
MD
LG