Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:59 ]  Чырвоны Крыж лічыць баявікоў "Аль-Кайды" і Талібану ваеннапалоннымі


ЖЭНЭВА. Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжу паведаміў, што ён разглядае захопленых амэрыканцамі жаўнэраў “Аль-Кайды” і Талібану ў якасьці ваеннапалонных. Прадстаўнік Чырвонага Крыжу заявіў, што гэта юрыдычнае, а не палітычнае пытаньне. Жэнэўская канвэнцыя прадугледжвае, што статус палонных вырашаецца не паасобнымі ўрадамі, а міжнародным трыбуналам. Учора прэзыдэнт Буш заявіў, што толькі на жаўнэраў Талібану будзе распаўсюджвацца Жэнэўская канвэнцыя, а не на тэрарыстаў “Аль- Кайды”.
XS
SM
MD
LG