Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:26 ]  Прысутнасьць войска ЗША ў Азіі не пагражае Маскве


МАСКВА. Прэзыдэнт Кыргызстану Акаеў падчас візыту ў Маскву заявіў, што міжнародная вайсковая прысутнасьць у Цэнтральнай Азіі не пагражае Расеі і расейскім уплывам у рэгіёне. Паводле Акаева, адваротныя цьверджаньні беспадстаўныя і скіраваныя на тое, каб «забіць клін паміж Цэнтральнай Азіяй і Расеяй і паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі». Акаеў сказаў, што часовая прысутнасьць амэрыканскага войска ў рэгіёне ўяўляе сабою «дадатковы шчыт бясьпекі», які дапамагае выкараніць тэрарызм, рэлігійны экстрэмізм і кантрабанду наркотыкаў.
XS
SM
MD
LG