Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:23 ]  Жэнэўская канвэнцыя - толькі для талібаў


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Буш пастанавіў, што палажэньні Жэнэўскай канвэнцыі аб вядзеньні вайны будуць прымяняцца да палонных талібаў, але не да ваяўнікоў «Аль-Каіды». Пры гэтым прэсавы сакратар Белага Дому Флэйшэр заявіў, што ні талібы, ні экстрэмісты з «Аль-Каіды», захопленыя ў Афганістане або трыманыя на базе ў Гуантанама, ня будуць разглядацца як ваенапалонныя. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі назвалі заяву Буша бессэнсоўнай у сваёй сутнасьці і зазначылі, што ЗША толькі заяўляюць аб выкананьні Жэнэўскай канвэнцыі, але рэальна не выконваюць яе.
XS
SM
MD
LG